Аб інаўгурацыі Ганаровага консула Беларусі ў г.Ольштыне
30.07.2020 г.30 ліпеня 2020 года ў Пасольстве Беларусі адбылася інаўгурацыя Ганаровага консула Беларусі ў Ольштыне Яна Шынакі – вядомага польскага бізнесмена, кіраўніка і ўласніка групы “Шынака-Мэбле”, аднаго з найбуйнешых польскіх інвестараў на Беларусі.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Уладзімір Чушаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Ганароваму консулу Беларусі ў Ольштыне Дзяржаўны сцяг Беларусі, консульскі патэнт і пячатку. Дырэктар Усходняга дэпартамента Міністэрства замежных спраў Польшчы Ян Хафмокль ад імя Міністэрства ўручыў экзекватуру.
Ян Шынака будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе Варминьска-Мазурскае, Куяўска-Паморскае і Паморскае ваяводствы Польшчы. Працягнута распачатая ў 2019 годзе прызначэннем Марка Расіньскага Ганаровым консулам Беларусі ў Катавіцах практыка ўсталявання ганаровых консульскіх устаноў Беларусі ў Польшчы.
На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Польшчы, мясцовых уладаў, а таксама кіраўнікі прадстаўніцтваў беларускіх кампаній у Польшчы.