:

Бібліятэка Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве сардэчна запрашае чытачоў!

Чакаем Вас па адрасе:

г. Варшава, вул. Вяртніча, 58

Па папярэдняй дамове па тэлефоне

+48 22 742 09 81

Час працы:

панядзелак – пятніца 10.00-16.00

(У сувязі з абмежаваннямі, абумоўленымі эпідэміялагічнай сітуацыяй, бібліятэка зачынена на неакрэслены тэрмін)

Фонд бібліятэкі налічвае матэрыялы па гісторыі, культуры і мастацтве Беларусі, палітыцы і гаспадарцы, літаратуразнаўстве, рэлігіі і філасофіі, гісторыі тэатру і кіно. Бібліятэка складаецца з выданняў мастацкай, навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, зборнікаў грамадска-палітычных і іншых публікацый.

Для зацікаўленых вывучэннем беларускай мовы, гісторыі і культуры ёсць багаты выбар вучэбна-метадычнай літаратуры, дапаможнікі, дзіцячая літаратура, энцыклапедыі, слоўнікі, альбомы.

Большая колькасць кніг і матэрыялаў на беларускай мове.

Да паслуг чытачоў – дыскі CD і DVD (мастацкія, дакументальныя і мультыплікацыйныя фільмы, музычныя альбомы). 

Дакументальныя фільмы (CD/DVD)

Альбомы (Кнігі)

Мастацкія і мультыплікацыйныя фільмы (CD/DVD)

Дзеячы беларускай культуры, навукі і адукацыі (Кнігі)

 Музыка (CD/DVD)

Мастацкая літаратура (Кнігі)

Дзіцячая літаратура (Кнігі)

Навуковая літаратура (Кнігі)

 

Энцыклапедыі (Кнігі)

Запрашаем у бібліятэку усіх, хто цікавіцца літаратурай, мастацтвам і гісторыяй Беларусі, а таксама навуковых даследчыкаў, студэнтаў і выкладчыкаў.

Кнігі выдаюцца ў часовае карыстанне пры ўнясенні залогавага кошту ў памеры 50 злотых (тэрмін карыстання: для кніг, часопісаў і газет – 1 месяц, для дыскаў – 2 тыдні). Колькасць атрыманых матэрыялаў для асабістага выкарыстання не можа перавышаць 5 адзінак. Каштоўныя матэрыялы прапануюцца для прагляду на месцы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці