:

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь народу Рэспублікі Польшча з нагоды Нацыянальнага Свята Незалежнасці

11.11.2023 г.

ПРЭЗІДЭНТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Мінск, 11 лістапада 2023 года

Дарагія сябры і суседзі,
Ад імя народа Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста шчыра віншую вас ca Святам Незалежнасці.
У нашим сумесным мінулым — шматвекавая агульная хрысціянская і культурная спадчына, шырокія і прыязныя кантакты паміж жыхарамі абедзвюх краін. А будучыню мы можам пабудаваць толькі пры ўважлівым стаўленні да гістарычных падзей і ўмацаванні сувязей на прынцыпах партнёрства і даверу.
Беларусы паважаюць выбар, які вы нядаўна зрабілі. Ён яскрава прадэманстраваў жаданне спыніць бессэнсоўны пошук унутраных супярэчнасцей і знешніх пагроз. Спадзяюся, у Варшаве прыслухаюцца да голасу сваіх грамадзян з заклікам жыць у міры і згодзе з прадстаўнікамі ўсіх нацый і веравызнанняў, разгледзяць працягнутую Беларуссю сяброўскую руку супрацоўніцтва.
Перакананы, што найлепшая гарантыя бяспекі для вашай краіны сёння — тэта дружалюбнае суседства, спыненне неабгрунтаваных мілітарызацыі краіны і гонкі ўзбраенняў. Толькі разам крок за крокам мы зможам унесці свой уклад у пераадоленне канфрантацыі ў нашым рэгіёне. Беларускі бок да гэтага гатовы.
Сардэчна жадаю ўсім жыхарам Польшчы бясхмарнага неба і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Аляксандр Лукашэнка

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці