:

Дзень беларускага пісьменства

01.09.2023 г.

У Рэспубліцы Беларусь з 1994 года штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.

Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.

Дзень беларускага пісьменства традыцыйна праводзіцца ў беларускіх гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Сталіцамі свята абіраліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск і г.д. Асноўная ідэя свята – беражлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, папулярызацыя нацыянальных культурных традыцый, падтрымка беларускай літаратуры і кнігавыдання.

У 2023 г. юбілейнае, ХХХ свята духоўнасці, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання будзе прымаць Гарадок Віцебскай вобласці – малая радзіма Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе» – помніка беларускай літаратуры ХІХ ст.

У межах запланаваных святочных мерапрыемстваў пройдуць рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй», Міжнародны круглы стол з удзелам замежных літаратараў, фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытачоў «Жывая класіка», ўручэнне «Нацыянальнай літаратурнай прэміі», фестываль кнігі і прэсы, выстава «Бацькаўшчына. У пошуках страчанага», а таксама тэматычныя выставы гарадоў-сталіц, у якіх раней праводзілася свята.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці