:

Аб парадку ўезду ў Рэспубліку Польшча ва ўмовах пандэміі каранавіруса

Аб парадку ўезду ў Рэспубліку Польшча ва ўмовах пандэміі каранавіруса

 

З 14.03.2020 на тэрыторыі Рэспублікі Польшча абвешчаны рэжым эпідэмічнай пагрозы ў сувязі з захворваннем вірусам SARS-CoV-2, а з 20.03.2020 ўведзены рэжым эпідэміі.

У сувязі з гэтым дзейнічаюць абмежаванні па ўездзе ў Польшчу замежнікаў і абавязак праходжання 10-дзённага карантыну пры перасячэнні Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Польшча.

З 22.09.2020 грамадзяне Рэспублікі Беларусь уключаны ў пералік асоб, якія маюць права ўезду на тэрыторыю Польшчы, але патрабаванне 10-дзённага карантыну не адменена.

Асобы, якія перасякаюць марскі ўчастак граніцы Рэспублікі Польшча рэгулярным паромным злучэннем ці наземны ўчастак граніцы з Чэхіяй, Славакіяй, Германіяй і Літвой (незалежна ад тыпу транспарту або пешшу):

да месца свайго пражывання або знаходжання ў Польшчы падлягаюць абавязковаму 10-дзённаму карантыну;

у іншых мэтах — абавязаны мець адмоўны вынік дыягнастычнага тэсту на SARS-CoV-2 (ПЦР або антыген), праведзенага ў перыяд да 48 гадзін да перасячэння граніцы і прад'явіць па патрабаванні прадстаўніка Пагранічнай службы або паліцыі вынік такога тэсту на польскай або англійскай мовах (далей — тэст).

Асобы, якія перасякаюць ўнутраную граніцу ЕС паветраным транспартам, абавязаны мець тэст, а ў выпадку яго адсутнасці — прайсці 10-дзённы карантын. Тэрмін абавязковага карантыну скарачаецца ў выпадку атрымання адмоўнага выніку дыягнастычнага тэсту на SARS-CoV-2, зробленага ў перыяд да 48 гадзін пасля ўезду у Польшчу з перасячэннем ўнутранай граніцы ЕС.

Асобы, якія ўязджаюць у Польшчу з перасячэннем знешняй граніцы ЕС, у тым ліку з Беларусі, падлягаюць абавязковаму 10-дзённаму карантыну, лічачы з дня, наступнага за днём перасячэння граніцы. Тэрмін абавязковага каранціну пры ўездзе з-за межаў Шэнгенскай зоны скарачаецца ў выпадку атрымання адмоўнага выніку дыягнастычнага тэсту на SARS-CoV-2 (ПЦР або антыцелы, вынік тэсту на польскай або англійскай мовах, праведзенага на тэрыторыі Польшчы не раней сямі дзён з даты ўезду. Скарачэнне тэрміну каранціну надыходзіць з моманту ўнясення лабараторыяй ў электронную сістэму Дзяржаўнай санітарнай інспекцыі адмоўнага выніку тэсту. Вынікі тэсту, праведзенага за межамі ЕС да ўезду ў Польшчу, для скарачэння тэрміну каранціну не прымаюцца.

З поўным пералікам катэгорый асоб, якія вызваленыя ад абавязковага карантыну, можна азнаёміцца https://www.strazgraniczna.pl/.

Перасячы беларуска-польскую граніцу магчыма ў пунктах пропуску «Кузніца-Брузгі», «Баброўнікі-Бераставіца», «Цярэспаль-Брэст» на легкавым аўтатранспарце альбо аўтобусе.

Захоўваецца забарона на міжнароднае авіязлучэнне, чыгуначнае пасажырскае злучэнне з перасячэннем знешняй граніцы ЕС.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці