:

Аб змяненні парадку перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з 21 снежня 2020 г.

У адпаведнасці з рашэннем Урада Рэспублікі Беларусь з 21 снежня 2020 г. змяняецца парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з Рэспублікі Беларусь.

Правілы ўезду ў Рэспубліку Беларусь

Часова прыпынена перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь на ўезд у Рэспубліку Беларусь у аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), пунктах пропуску ў рачных партах праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства (далей – іншаземцы ).

Абмежаванне не распаўсюджваецца на асоб, якія ўязджаюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, а таксама на:

  • іншаземных грамадзян, якія маюць дыпламатычныя і службовыя пашпарты;
  • кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;
  • іншаземцаў, якія аказваюць міжнародную тэхнічную, замежную бязвыплатную і іншую дапамогу Рэспубліцы Беларусь;
  • вадзіцеляў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;
  • членаў экіпажаў суднаў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;
  • іншаземцаў, якія з’яўляюцца мужам ці жонкай, бацькамі ці дзецьмі грамадзян Рэспублікі Беларусь або іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • іншаземцаў, якія маюць дакументы з пацвярджэннем права на ажыццяўленне працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • іншаземцаў, якія едуць у Рэспубліку Беларусь па паведамлені пра цяжкую хваробу ці смерць блізкага сваяка, мужа (жонкi), а таксама асоб, якiя iх суправаджаюць;
  • іншаземцаў, якія ажыццяўляюць перавозкі ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі;
  • грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю;
  • іншаземцаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь па запрашэнні юрыдычных асоб, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • іншаземцаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь для атрымання медыцынскай дапамогі, – пры прад’яўленні імі дакументаў (копій дакументаў) арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (запрашэнне, дагавор аб аказанні медыцынскай дапамогі і іншае), якія пацвярджаюць мэту гэтай паездкі, а таксама асоб, якiя iх суправаджаюць;
  • іншаземцаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь па заключаных дагаворах аказання турыстычных паслуг на правядзенне паляўнічага тура з іх удзелам.



У выключных выпадках, звязаных з надзвычайнымі абставінамі, а таксама ў мэтах забеспячэння нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь па рашэнні Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта або ўпаўнаважанай iм службовай асобы Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь могуць перасякаць іншаземцы, якія прыязджаюць з іншымі мэтамі.

Патрабаванне самаізаляцыі

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і іншаземцы, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь з краін, уключаных у пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 (Польшча уключана у пералік), забавязаны знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь і не падлягаюць наступнаму пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь да заканчэння тэрміну самаізаляцыі.

Неабходнасць наяўнасці даведкі аб адсутнасці COVID-19

Іншаземцы, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту, за выключэннем тых, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь, павінны мець арыгінал альбо копію медыцынскага дакумента на папяровым носьбіце ці ў электронным выглядзе, які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19 .
Тэст выконваецца не пазней трох сутак да даты перасячэння Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (уключаючы дату яе перасячэння) метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі. У медыцынскім дакуменце павінны быць указаны прозвiшча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) грамадзяніна, дата правядзення і вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19 (на беларускай, ці рускай, ці ангельскай мове).

Адсутнасць медыцынскага дакумента з’яўляецца падставай для адмовы іншаземцам ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь.

Наяўнасць у грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншаземцаў, якія прыбылі з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі каранавірусной інфекцыі, (Польшча уключана у пералік) адмоўнага ПЦР-тэсту не вызваляе іх ад неабходнасці знаходжання на 10-дзённай самаізаляцыі.

Патрабаванні самаізаляцыі і наяўнасці даведкі не распаўсюджваюцца на:

  • асоб, якія едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах;
  • кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;
  • іншаземцаў, якія аказваюць міжнародную тэхнічную, замежную бязвыплатную і іншую дапамогу Рэспубліцы Беларусь;
  • іншаземцаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь па запрашэнні юрыдычных асоб, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • вадзіцеляў транспартных сродкаў пры выкананні імі міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;
  • членаў экіпажаў паветраных судоў, судоў ўнутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;
  • грамадзян Рэспублікі Беларусь, іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь пасля знаходжання ў службовай камандзіроўцы;
  • асоб, якія едуць у Рэспубліку Беларусь па паведамленнем пра цяжкую хваробу ці пра смерць блізкага сваяка, мужа (жонкi), а таксама асоб, якiя iх суправаджаюць;
  • асоб, якія ажыццяўляюць перавозку ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі;
  • грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю;
  • іншаземцаў, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і маюць дакументы, якія пацвярджаюць выезд з Рэспублікі Беларусь на працягу 24 гадзін. Асобы, якія перавысілі 24-гадзінны тэрмін транзіту, праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь прапускаюцца толькі пры наяўнасці медыцынскага дакумента;
  • іншаземцаў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь па заключаных дагаворах аказання турыстычных паслуг на правядзенне паляўнічага тура з іх удзелам.


Правілы выезду з Рэспублікі Беларусь

З 21 снежня 2020 г. часова прыпыняецца перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь на выезд з Рэспублікі Беларусь грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, а таксама іншаземцамі, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), пунктах пропуску ў рачных партах.

Абмежаванні на выезд не распаўсюджваюцца на асоб, якія ўязджаюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, а таксама на:

  • асоб, якія едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах;
  • кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;
  • вадзіцеляў транспартных сродкаў пры выкананні імі міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;
  • членаў экіпажаў паветраных судоў, судоў ўнутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;
  • грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад’яжджаючых ў службовую камандзіроўку;
  • асоб, якія ад’яжджаюць з Рэспублікі Беларусь па паведамленні пра цяжкую хваробу ці смерць блізкага сваяка, мужа (жонкi), а таксама асоб, якiя iх суправаджаюць;
  • асоб, якія ажыццяўляюць перавозку ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі;
  • грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць від на жыхарства ці іншы сапраўдны дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае пражыванне ў замежнай дзяржаве, – для выезду не часцей за адзін раз на працягу шасці месяцаў з Рэспублікі Беларусь да месца пастаяннага пражывання;
  • асоб, якія выязджаюць з Рэспублiкi Беларусь для атрымання медыцынскай дапамогі, – пры прад’яўленні дакументаў (копій дакументаў) прымаючага медыцынскай арганізацыі або Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, якія пацвярджаюць мэту гэтай паездкі, а таксама асоб, якiя iх суправаджаюць;
  • асоб, якія выязджаюць не часцей за адзін раз на працягу шасці месяцаў з Рэспублікі Беларусь у сувязі з ажыццяўленнем працоўнай дзейнасці на тэрыторыі замежнай дзяржавы, – пры прад’яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць факт ажыццяўлення працоўнай дзейнасці (працоўнага дагавора (кантракта) з замежным працадаўцам або яго копіі, дазволу на працу, выдадзенага ўпаўнаважанай арганізацыяй прымаючага боку, а таксама дазволу на права ўезду ў замежную дзяржаву ў названых мэтах);
  • асоб, якія выязджаюць не часцей за адзін раз на працягу шасці месяцаў з Рэспублікі Беларусь для атрымання адукацыі ў замежных адукацыйных арганізацыях, – пры прад’яўленні дакументаў (копій дакументаў), якія пацвярджаюць атрыманне імі адукацыі ў замежнай адукацыйнай арганізацыі, або дакументаў (копій дакументаў) ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь аб накіраванні на навучанне ў замежнай адукацыйнай арганізацыі, а таксама дазволу на права ўезду ў замежную дзяржаву ў названых мэтах.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці