Language

Галоўная Ганаровы консул

Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г.Катавіцэ

 

Марэк Збігнев Расіньскі

 

Консульская акруга – МАЛАПОЛЬСКАЕ, СІЛЕЗСКАЕ І АПОЛЬСКАЕ ВАЯВОДСТВА.

Адрас: вул. Рольна 43, 40-555 Катавіцэ

Тэлефон:    +48 605 830 505 / +48 32 253 86 06

E-mail:  konsulat.by@katex.com.pl  

 --------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Загадам Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ганаровым консулам Беларусі ў г. Катавіцэ (Рэспублика Польшча) прызначаны Спадар Марэк Збігнев Расіньскі.

Ганаровы консул прыступіў да выканання абавязкаў 30 чэрвеня 2018 г. У яго консульскую акругу ўваходзяць Малапольскае, Сілезскае і Апольскае Ваяводства.

На ганаровага консула ўскладзены шэраг функцый у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, консульскай сферах, а таксама ў сферы культурнага супрацоўніцтва і працы з дыяспарай.

У прыватнасці, Ганаровы консул:

  • аказвае садзейнічанне ў развіцці гандлёва-эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь з Малапольскім, Сілезскім і Апольскім Ваяводствамі;
  •  спрыяе стварэнню спрыяльных умоў для беларускага экспарту ў Малапольскае, Сілезскае і Апольскае Ваяводствы;
  • ажыццяўляе ўзаемадзеянне з арганізацыямі беларускага нацыянальнага меншасці, абарону іх інтарэсаў;
  • аказвае садзейнічанне ў арганізацыі культурных і іншых мерапрыемстваў, звязаных з захаваннем і пашырэннем беларускай гісторыка-культурнай спадчыны, прыцягненні суайчыннікаў да развіцця беларуска-польскага супрацоўніцтва ў розных сферах;
  • спрыяе ўмацаванню сувязяў у сферы навукі і адукацыі;
  • аказвае кансультатыўна-практычную дапамогу грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія часова знаходзяцца або пастаянна пражываюць на тэрыторыі консульскай акругі, а таксама якія апынуліся ў надзвычайных абставінах у консульскай акрузе.

Спадар Марэк Збігнев Расіньскі – першы Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.