Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Культурны Цэнтр Беларусі ў Польшчы

Аб мерапрыемствах з нагоды Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь

2 ліпеня 2020 года Пасольства i Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы правялі ў Музеі Незалежнасці ў Варшаве, адным з галоўных музеяў Польшчы, мерапрыемства ў рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Мерапрыемства склалася з трох элементаў:  ўрачыстае адкрыццё двух выстаў: “Вайна. Халакост. Памяць без тэрміну даўнасці” і “Беларусь: цудоўныя імгненні”, паказ фільму “Туфлікі” Белвідэацэнтра.

Першая выстава прадастаўлена Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, другая – Нацыянальнай бібіліятэкай Беларусі.

Падчас адкрыцця мерапрыемстваў да гасцей звярнуліся Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў і дырэктар Музея Незалежнасці ў Варшаве Тадэвуш Скочак.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі паслы Расійскай Федэрацыі і Дзяржавы Ізраіль, старшыня аб'яднання “Польшча – Усход”, прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый, СМІ, культурных і дзелавых колаў.