Галоўная › Культурны Цэнтр Беларусі ў Польшчы
Пры падтрымцы Пасольства і Культурнага Цэнтра Беларусі ў Польшчы прайшла 26-я Aгульнапольская Aлімпіяда па беларускай мове.
Па выніках Алімпіяды фіналістамі сталі 25 польскіх ліцэістаў. З улікам адмены сёлета апошняга этапу Алімпіяды, усім фіналістам прызначаны статус і льготы лаўрэатаў.
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта як галоўны арганізатар, Пасольства Беларусі і КЦБ ў Польшчы падрыхтавалі ўзнагароды, дыпломы і падарункі фіналістам.
Прымаючы пад увагу эпідэміялагічную абстаноўку, прызы Алімпіяды будуць накіраваныя фіналістам па пошце. Беларускія дыпламаты віншуюць пераможцаў і жадаюць далейшых поспехаў у вывучэнні беларускай мовы.