Галоўная › Культурны Цэнтр Беларусі ў Польшчы
9 чэрвеня 2020 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Польшчы Уладзіміра Чушава з дырэктарам Музея Незалежнасці Польшчы Тадэушам Скочакам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны магчымасці арганізацыі сумесных мерапрыемстваў у Варшаве і перспектывы супрацоўніцтва з музейнымі і іншымі ўстановамі Беларусі.
На сустрэчы прысутнічалі кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы І.Юрэвіч і намеснік дырэктара Музея Незалежнасці па планаванні і арганізацыі мерапрыемстваў Б.Міхалец.