Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Культурны Цэнтр Беларусі ў Польшчы

Аб адкрыцці выставы

У сувязі з нацыянальным святам Рэспублікі Беларусь у Пасольстве Беларусі ў Польшчы 1 ліпеня 2020 года адбылося адкрыццё фотавыставы «Мая Беларусь», якая прадстаўляе аб'екты нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны і падрыхтавана з удзелам выдавецтва «Чатыры чвэрці» з Мінска.

У мерапрыемстве з польскага боку прынялі ўдзел Віцэ-маршал Сейма Рышард Тэрлецкі, намеснік Міністра замежных спраў Мацей Лянг, намеснік Міністра спорту і дэпутат Сейма Яцэк Осух, старшыня польска-беларускай парламенцкай групы Мечыслаў Башко, прадстаўнікі МЗС, Міністэрства развіцця, Міністэрства нацыянальнай абароны, дзелавых колаў, у тым ліку Польска-Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і беларускіх прадпрыемстваў у Польшчы, беларускай нацыянальнай меншасці і дыяспары.

У ходзе мерапрыемства адбылося ўрачыстае ўручэнне Ганаровай граматы Міністэрства адукацыі і Падзякі Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь загадчыцы секцыяй беларусістыкі Універсітэта Беластока Галiне Тварановiч і Ганаровай граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Старшыні беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа» Яну Чыквiну – вядомым прадстаўнікам беларускай нацменшасці ў Польшчы.