:

Аб Фестывалі беларускай культуры на Памор’і

24.04.2019 г.

23 красавіка 2019 г. Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў прыняў удзел ва ўрачыстасці адкрыцця 7-га Фестывалю беларускай культуры на Памор’і, якая адбылася ў г.Старогард Гданьскі (Паморскае ваяводства).
Мерапрыемства было традыцыйна арганізавана Фондам мастацкага развіцця і міжнароднага супрацоўніцтва MSM UNICUM пад кіраўніцтвам нашага суайчынніка, музыканта і кампазітара Ігара Янкоўскага. Фестываль пройдзе ў 8 гарадах ваяводства і працягнецца да 1 мая. У канцэртах удзельнічаюць беларускія ансамблі і сольныя выканаўцы сучаснай музыкі, танца і цыркавога мастацтва з Беларусі, Польшчы і Галандыі.
Падчас знаходжання ў Паморскім ваяводстве Пасол Уладзімір Чушаў сустрэўся з мэрам г.Старогард Гданьскі Янушам Станковякам, былі абмеркаваны кірункі і перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў розных галінах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці