:

Аб ІІ фестывалі Паланеза ў Польшчы

17.05.2016 г.

14-15 мая 2016 года ў Лодзі і Варшаве прайшлі мерапрыемствы ІІ Міжнароднага фестывалю Паланеза ў Польшчы, у якіх пры падтрымцы Пасольства і Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы прынялі ўдзел калектывы з Беларусі.

Фестываль праходзіў пад ганаровым патранатам Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, Пасла Беларусі ў Польшчы Аляксандра Авяр’янава, маршалкаў
Лодзінскага і Мазавецкага Ваяводстваў.

Прадстаўнікі Беларусі занялі большасць прызавых месцаў:
-першае месца ў намінацыі “спевы” заняў ансамбль “Паланез” (Мінск), другое – ансамбль “Крэдо” (Слонім);
-першае месца ў намінацыі “вакалісты” заняла група “Адзіным голасам” (Мінск);
-другое месца ў намінацыі “танец” заняў моладзевы калектыў “Гармонія” (Ліда).

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці