:

Аб фестывалі «Беларуская культура ў панараме»

26.05.2019 г.

24-25 мая 2019 года ў Варшаўскім універсітэце адбыўся фестываль “Беларуская культура ў панараме”, арганізаваны пяты год запар сумесна Культурным цэнтрам Беларусі ў Польшчы і кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пры ўдзеле самаўраду студэнтаў кафедры і падтрымцы таварыства супрацоўніцтва «Польшча-Усход».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел беларускія дыпламаты, студэнты Варшаўскага ўніверсітэта, прадстаўнікі дзелавых, культурных і медыйных колаў, жыхары Варшавы.

У фокусе праграмы Фестываля сустрэліся дзве выбіныя пастаці:  Станіслаў Манюшка і Казімір Малевіч. З нагоды 200-годдзя Станіслава Манюшкі госці мерапрыемства пазнаёміліся з жыццём і асяроддзем славутага кампазітара праз прызму невядомых дагэтуль рысункаў Чэслава Манюшкі, бацькі Станіслава, адбыўся канцэрт лідэра групы “Вурай” Сяржука Доўгушава “Спяваем Манюшка па-беларуску”. 140-годдзе Казіміра Малевіча было адзначана выставай прац сучасных беларускіх мастакоў, паслядоўнікаў знакамітага супрэматыста, “Квадрат +” і выкладам аб Малевічы ў Віцебску.

Адбыўся канцэрт інструментальнага трыо “Лірыца”, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, былі арганізаваны майстар-класы па пляценні з саломкі і па вырабе ляляк-матанак для дзяцей.

У фестывалі прыняў удзел Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў, а таксама намеснік Міністра інфармацыі Беларусі Ігар Бузоўскі, які ўручыў падзякі Міністра інфармацыі прадстаўнікам творчай і навуковай інтэлігенцыі Польшчы за ўклад у папулярызацыю беларускай культуры за мяжой.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці