:

Фотавыстава «Бежанства 1915. Супольная гісторыя»

21.07.2015 г.

21 ліпеня 2015 года ў Сейме Польшчы адбылося адкрыццё фотавыстаўкі «Бежанства 1915. Супольная гісторыя». Мерапрыемства было арганізавана польскім фондам імя К.Астрожскага пры актыўным садзейнічанні дэпутата Сейма Яўгена Чыквіна і Пасольства Беларусі ў Польшчы.

Праект быў рэалізаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Баранавіцкім краязнаўчым музеем, Слонімскім краязнаўчым музеем імя. І.Стаброўскага, Кобрынскім ваенна-гістарычным музеем імя А.Суворава, Выдавецтвам Беларускага Экзархата.

Бежанства было масавай міграцыяй больш чым трох мільёнаў чалавек з заходніх тэрыторый Расійскай імперыі, галоўным чынам з гродзенскага і брэсцкага рэгіёнаў, у глыб Расіі. Гэта было выклікана страхам перад жорсткасцю надыходзячай нямецкай арміі, якая летам 1915 года прарвала лінію нямецка-рускага фронту ў ваколіцах Варшавы і рухалася на ўсход.

Гэты драматычны час, які паглынуў шмат ахвяраў, быў прадстаўлены на выставе. З бежанства не вярнулася каля 30-40 працэнтаў чалавек, некаторыя з іх памерлі, некаторыя аддалі перавагу жыццю ў Расіі. На выставе прадстаўлены тры этапы зыходу: выезд, жыццё ў Расіі і вяртанне.

Адзначэнне гэтай падзеі надзвычай важна, асабліва для беларусаў у Польшчы, якія найбольш пацярпелі ад бежанства.


Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці