:

Навагодні прыём у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы

21.01.2015 г.

 

 

21 студзеня 2015 года ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы адбыўся штогадовы навагодні прыём для кіраўнікоў дыпламатычных місій замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Варшаве. У прыёме прыняў удзел Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў.

У ходзе кароткай размовы з Міністрам Марэкам Савіцкім абмеркаваны ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту ў г.Варшава Намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі Русага М.І., а таксама тэматыка гандлёва-эканамічнай кааперацыі паміж суб'ектамі гаспадарання. Польшчы і Беларусі і магчымасцей сумеснай працы на рынках трэціх краін.Бакамі адзначана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-польскага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці