Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Аб дабрачынных мерапрыемствах у Варшаве

18.12.2018

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў Пасольства Беларусі ў Польшчы выступіла суарганізатарам двух дабрачынных мерапрыемстваў у Варшаве: 16 снежня — у гатэлі «Палонія Палас»,17 снежня — у гатэлі «Босс». Падчас мерапрыемстваў адбылася прэзентацыя кнігі перакладзеных на польскую мову вершаў Пасла Беларусі ў Польшчы А. Авяр'янава, канцэрт ансамбля народнай песні «Вербіца» з Мінска.

Увесь прыбытак ад продажу кніг пералічаны ў Фонд Цэнтра дзіцячага здароўя ў Варшаве.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел кіраўнікі дыпламатычных місій, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваныя у Польшчы, прадстаўнікі грамадскіх няўрадавых арганізацый, беларускай дыяспары, дзелавых і творчых колаў.