:

Аб дабраахвотнай акцыі супрацоўнікаў Пасольства напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі

29.06.2015 г.

Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі супрацоўнікамі Пасольства Беларусі ў Польшчы праведзена добраахвотная акцыя па добраўпарадкаванні месцаў пахавання савецкіх воінаў на Брудноўскіх могілках г.Варшавы. Мерапрыемства было ўзгоднена і праводзілася пры садзейнічанні гарадскіх уладаў польскай сталіцы.

27 чэрвеня 2015 г. Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр’янаў і супрацоўнікі дыпмісіі ўсклалі вянок і кветкі да ўсталяванага на могілках помніка савецкім воінам. Удзельнікі акцыі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у баях за вызваленне Еўропы ад фашызму.








Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці