:

Аб удзеле ў турыстычным фестывале “Вольны час” у Гданьску

09.04.2018 г.

7-8 красавіка 2018 г. ў выставачным цэнтры “AMBEREXPO” у Гданьску адбыўся міжнародны турыстычны фестываль “Вольны час”, прысвечаны развіццю сучасных тэхналогій і метадаў арганізацыі турызму і  эфектыўнага адпачынку, распрацоўцы прывабных турыстычных маршрутаў.

Удзел у мерапрыемстве, пры актыўнай падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Гданьску, ўзяла дэлегацыя Гродзенскай вобласці.

Прадстаўнікі беларускіх турыстычных кампаній прэзентавалі найбольш цікавыя туры па Беларусі, а спецыялісты ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама на адмысловай канферэнцыі распавялі аб дзеючым бязвізавым рэжыме для замежных наведвальнікаў рэгіёну.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці