:

Аб удзеле Пасольства ў Дабрачынным кірмашы

10.12.2018 г.

9 снежня 2018 г. у г.Варшаве прайшоў XI Міжнародны калядны дабрачынны кірмаш, арганізаваны Клубам жонак паслоў, акрэдытаваных у Польшчы, пад патранатам жонкі Прэзідэнта Польшчы А.Корнхаўзэр-Дуды.

У дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел дыпламатычныя місіі і прыватныя кампаніі.

Пасольства Беларусі было трыдыцыйна прадстаўлена асобным стэнтадам, на якім госці мерапрыемства маглі набыць прадукцыю 22 беларускіх прадпрыемстваў харчовай і лёгкай прамысловасці.

У рамках свайго візіта на Дабрачынны кірмаш А.Корнхаўзэр-Дуда наведала беларускі стэнд, адзначыла яго каляровасць і шырокі асартымент тавараў, падзякавала Паслу Беларусі ў Польшчы А.Авяр’янаву за штогадовы актыўны ўдзел.

 

Выручаныя ад акцыі сродкі будуць накіраваны на падтрымку дабрачынных арганізацый Польшчы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці