:

«Беларусь і Польшча ў сучаснай Еўропе»

10.04.2015 г.

8 красавіка пад патранатам Пасла Беларусі ў Польшчы А.Авяр'янава і рэктара Варшаўскага універсітэта прафесара М.Палыса ў Варшаўскім універсітэце адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь і Польшча ў сучаснай Еўропе».

Партнёрамі мерапрыемства выступілі Беларускі дзяржаўны універсітэт, Інстытут эўрапэістыка факультэта журналістыкі і палітычных навук Варшаўскага універсітэта, Польска-Беларуская гандлёва-прамысловая палата, грамадскія арганізацыі «Польшча-Усход» і «Польшча-Беларусь».

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі БДУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, аналітычнага цэнтра «ЕсооМ», універсітэтаў Гродна, Брэста, Магілёва.

Удзел у канферэнцыі прынялі дэпутаты польскага Сейма, прадстаўнікі МЗС Польшчы, польскія бізнесмены, вядучыя навукоўцы і эксперты, прадстаўнікі аналітычных цэнтраў, якія спецыялізуюцца на пытаннях усходняй палітыкі.

У ходзе дыскусій абмеркаваны шэраг пытанняў беларуска-польскіх адносін, а таксама актуальная сітуацыя ва ўсходне-еўрапейскім рэгіёне.

Адбыўся канструктыўны навукова-практычны дыялог па пытаннях развіцця беларуска-польскіх адносін у сучасных геапалітычных рэаліях, праблемах бягучага стану і перспектывам развіцця двухбаковых эканамічных адносін, а таксама грамадска-культурных сувязяў.

Удзельнікі таксама закранулі праблемы эканамічнай і інфармацыйнай бяспекі дзвюх краін, адукацыі, прэзентацыі беларускай культуры ў Польшчы, ролі і месца дыпламатыі ва ўмацаванні міждзяржаўных адносін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці