:

Аб сустрэчы Пасла з кіраўніцтвам экспертных цэнтраў

26.08.2019 г.

Паслом Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Чушавым праведзены шэраг рабочых сустрэч з кіраўнікамі экспертных супольнасцяў Польшчы: 21 жніўня 2019 г. з дырэктарам Цэнтра ўсходніх даследаванняў Адамам Эберхардам і 26 жніўня 2019 г. з дырэктарам Польскага Інстытута міжнародных спраў Славамірам Дэмбскім.

У ходзе сустрэч былі абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва экспертна-аналітычных цэнтраў Беларусі і Польшчы. Польскім прадстаўнікам былі перададзеныя запрашэння для ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца ў Мінску ў верасні-кастрычніку 2019 года.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці