:

Аб заканчэнні XІХ курса “Нясвіжскай Акадэміі”

29.08.2014 г.

29 жніўня 2014 года ў Палацы Мышлевецкіх у Каралеўскіх Лазенках г.Варшавы адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды заканчэння XIХ курса Міжнароднай летняй школы паслядыпломнай адукацыі “Нясвіжская Акадэмія”. 10 слухачоў з Беларусі, Літвы і Украіны атрымалі дыпломы аб заканчэнні курса па тэме “Аўтэнтычнасць як каштоўнасць помніка”.
Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Жухоўскі, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута спадчыны Марыюш Чуба, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі, беларускія дыпламаты, а таксама каардынатары праекта: з польскага боку – старшыня Польскага камітэта ІСОМОS Лідзія Клюпш, з беларускага – дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Александр Філіпаў.
Падчас урачыстасці выступаючыя адзначылі важнасць дзейнасці Міжнароднай летняй школы “Нясвіжская Акадэмія”, якая з’яўляецца адным з найбольш паспяховых праектаў у развіцці беларуска-польскіх адносін за апошнія 20 год. Слухачамі і арганізатарамі летняй школы была падкрэслена актуальнасць курсаў для краін-удзельніц, а таксама іх узрастаючая роля сярод спецыялістаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці