:

Аб ўзнагароджанні фіналістаў алімпіяды па беларускай мове

30.05.2018 г.

29 мая 2018 года ў Пасольстве Беларусі ў Польшчы адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і фіналістаў XXIV Агульнапольскай алімпіяды па беларускай мове.
Дыпломы і падарункі пераможцам Алімпіяды ўручыў саветнік-пасланнік Пасольства А.Часноўскі, які адзначыў важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў для захавання і папулярызацыі сярод моладзі Польшчы цікавасці да беларускай мовы і беларускай культуры.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі: кіраўнік Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Н.Баршчэўская, выкладчыкі і студэнты кафедры, навучэнцы і настаўнікі з Беласточчыны, беларускія дыпламаты.

Алімпіяда па беларускай мове ў Польшчы праводзіцца з 1994 года. Яе арганізатарам з’яўляецца Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Лаўрэатамі і фіналістамі XXIV Алімпіяды ў 2018 годзе сталі 11 чалавек з Комплекса школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і II Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Б.Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці