:

Аб удзеле Пасольства Беларусі ў дабрачынным базары

04.12.2017 г.

03.12.2017 г. у Варшаве прайшоў X Міжнародны калядны дабрачынны кірмаш, арганізаваны Клубам жонак паслоў, пад патранатам жонкі Прэзідэнта Польшчы А.Корнхаузер-Дуды.

Пасольства Беларусі было прадстаўлена асобным стэндам з шырокім асартыментам прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў. На тэлебачанні Польшчы таксама выступіла жонка Пасла Беларусі А.Авяр'янава з інфармацыяй аб прадстаўленай на стэндзе беларускай прадукцыі.

А. Корнхаузер-Дуда наведала беларускі стэнд, адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі, маляўнічасць і шырокі асартымент тавару, падзякавала Паслу Беларусі ў Польшчы А.Авяр'янаву за актыўны ўдзел у дабрачынным мерапрыемстве.

Сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі акцыі, накіраваныя на падтрымку дабрачынных арганізацый.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці