:

Аб удзеле Пасла ў Днях павета Мінск Мазавецкі

19.06.2017 г.

18 чэрвеня 2017 года Пасол Беларусі ў Польшчы А.Авяр’янаў прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дзён павета Мінск Мазавецкі і месяца беларускай культуры на Мазавецкай зямлі. У рамках гэтых мерапрыемстваў адбылося адкрыццё выстаўкі “Скарбы беларускага мастацтва: іканапіс і званы 18-19 ст.ст.”

На адкрыцці выстаўкі прысутнічалі стараста павета Мінск Мазавецкі А.Тарчынскі, старшыня Ашмянскага райвыканкама М.Э. Сарасек, дырэктар Музея старажытнай беларускай культуры НАН Беларусі Б.Лазука. Адкрыццё выстаўкі было ўпрыгожана канцэртам калакольнага звона ў выкананні магістра мастацтваў Б.Бярозкіна.

А.Авяр’янаў сустрэўся з кіраўніцтвам Мінска Мазавецкага і дэлегацыяй Ашмянскага райвыканкама. Супрацоўніцтва беларускага і польскага рэгіёнаў адбываецца ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве, падпісанага паміж Ашмянамі і Мінскам Мазавецкім пры арганізацыйным удзеле Пасольства Беларусі.

Месяц беларускай культуры ў Мінску Мазавецкім праходзіць пад ганаровым патранатам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Польшчы А.Авяр’янава. Арганізатарамі мерапрыемстваў з’яўляюцца Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы і аддзяленне таварыства супрацоўніцтва “Польшча – Усход” у Мінску Мазавецкім.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці