:

Спачуванні Прэзідэнту Францыі ад Прэзідэнта Беларусі

14.11.2015 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду, французскаму народу, родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых у сувязі з серыяй тэрактаў у Парыжы.

          «З вялікім болем успрынялі ў Беларусі вестку пра шматлікія чалавечыя ахвяры ў выніку тэрарыстычных актаў, якія адбыліся ў Парыжы ў ноч з 13 на 14 лістапада 2015 года. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю самыя глыбокія спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых, а таксама ўсяму французскаму народу», – гаворыцца ў тэксце спачуванняў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці