:

Спачуванні

23.10.2020 г.

 

22 кастрычніка 2020 года

 пайшоў з жыцця вядомы беларускі паэт Беласточчыны

   

 Віктар Швед

 

 

З вялікім смуткам Пасольства i Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы ўспрынялі вестку аб смерці спадара Віктара Шведа, паэта, перакладчыка, публіцыста, грамадскага дзеяча, заснавальніка і сябры Беларускага літаратурнага аб'яднання “Белавежа”, аўтара шматлікіх выданняў, прызначаных як дарослым, так і дзецям.

Гэта велізарная страта для ўсёй беларускай супольнасці. Віктар Швед больш за сорак гадоў дзяліўся сваім шчодрым талентам з асяроддзем. Майстэрства яго паэтычнага слова глыбока кранала душы ўсіх пакаленняў беларусаў ад мала да вяліка. Аб высокай ацэнцы творчасці паэта і актыўнай грамадзянскай пазіцыі гавораць ягоныя шматлікія ўзнагароды, як польскія, так і беларускія, у тым ліку  беларускі ордэн Францыска Скарыны.

Выказваем глыбокія спачуванні сям'і, родным і блізкім, сябрам і паплечнікам, з якімі мы шчыра падзяляем боль страты.


Вечная памяць!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці