:

Аб Нацыянальным прыёме з нагоды Дня Незалежнасці ў Варшаве

30.06.2017 г.

27 чэрвеня 2017 г. у г.Варшаве ў Вялікім тэатры – Нацыянальнай оперы Пасольствам праведзены дыпламатычны прыём і арганізавана выступленне Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”. Мерапрыемствы былі прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.

 

На мерапрыемствах прысутнічалі дэпутаты Сейма, сенатары, прадстаўнікі МЗС і іншых дзяржаўных органаў улады, мясцовага самакіравання, дыпламатычнага корпусу, дзелавых колаў, беларускай меншасці і дыяспары. Агульная колькасць гасцей перавысіла 1500 чалавек.

У сваім выступленні Пасол А.Авяр’янаў падкрэсліў важнасць далейшага паступальнага развіцця беларуска-польскага добрасуседскага супрацоўніцтва на ўсіх напрамках у духу ўзаемнай павагі і партнёрства.

 

Падчас мерапрыемстваў таксама выступіў ансамбль органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, дзейнічалі выстаўкі, прысвечаныя 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, 135-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа,  выстаўка-прэзентацыя прадукцыі беларускай фабрыкі “Палессе”, іншых беларускіх вытворцаў і экспарцёраў, былі прадстаўлены турыстычныя магчымасці Беларусі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці