Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Аб свяце “Купалле” у Белавежы

08.07.2019

6 ліпеня 2019 г. у гміне Белавежа Падляшскага ваяводства адбылося традыцыйнае беларускае свята “Купалле”. Мерапрыемства, якое стала адной з турыстычных адметнасцей мясцовасці, праводзіцца на Беласточчыне на працягу звыш 30 год і карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў і гасцей.

Арганізатарамі свята выступілі Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы (БГКТ) і ўправа Белавежскай гміны пры фінансавай падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы. Фінансавая дапамога ў правядзенні “Купалля” была таксама аказана Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства.


У мерапрыемстве прыняў удзел Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў.

“Купалле” распачалося маляўнічым шэсцем удзельнікаў з купальскімі вянкамі і песнямі па вуліцах Белавежы. Яскравым элементам свята стаў канцэрт, у якім прынялі ўдзел беларускія мастацкія калектывы Падляшша, а таксама госці з Беларусі – арт-гурт “Багач” з Мінска.


Завяршылася “Купалле” фейерверкам і традыцыйным абрадам апускання вянкоў з запаленымі свечкамі на рацэ Нараўцы.