Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Аб дзіцячым конкурсе ў Музеі і Асяродку беларускай культуры

08.10.2020

У Музеі і Асяродку беларускай  культуры ў Гайнаўцы пры падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі (КЦБ) прайшоў другі  дзіцячы мастацкі  конкурс „Я нарадзіўся тут — Tu się urodziłem”, прысвечаны малой айчыне.

 

З 38 заяўленых работ з розных куткоў Беласточчыны журы адзначыла ўзнагародамі 21 лаўрэата ў розных узроставых катэгорыях.
7 кастрычніка ў Музеі адбылася цырымонія ўзнагароджання і адкрыццё выставы прац фіналістаў конкурсу.

 

Дыпломы і прызы ўдзельнікам уручылі Дырэктар Музея Томаш Ціхонюк і Дырэктар КЦБ Ілона Юрэвіч.