:

Аб канферэнцыі па супрацоўніцтву ў IT-вобласці

20.03.2018 г.

20 сакавіка 2018 г. Пасольства пры ўдзеле міжнароднай юрыдычнай кампаніі «Arzinger & Partners», а таксама Мінскага офіса інвестыцыйнай кампаніі «Capital Times» арганізавала канферэнцыю на тэму «Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) 2.0: новыя ўмовы для інавацыйных кампаній у Беларусі».

З прывітальным словам у адрас удзельнікаў звярнуўся Пасол А. Авяр'янаў.

Інтарэс да тэматыцы сустрэчы пацвердзіўся колькасцю яе ўдзельнікаў: звыш 50 прадстаўнікоў IT-кампаній, гандлёва-прамысловых палат, а таксама юрыдычных і кансалтынгавых кампаній.
У ходзе мерапрыемства прадстаўнікі «Arzinger & Partners» і «Capital Times» правялі прэзентацыю патэнцыялу беларускага IT-сектара, яго магчымасцяў і пераваг ва ўмовах лібералізацыі заканадаўства Беларусі ў IT-галіне. З прадстаўнікамі польскага боку абмеркаваны ўмовы ўдзелу замежнага капіталу ў рэалізацыі праектаў у ПВТ з пункту гледжання яго прывабнасці для польскіх інвестараў.

 

Намеснік кіраўніка прадстаўніцтва ААТ «БПС-Сбербанк» у Польшчы С. Стэцюра ў рамках прэзентацыі расказаў аб асноўных напрамках работы банка на польскім рынку, у тым ліку ў дачыненні да IT-сферы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці