:

Аб удзеле Пасла А.Авяр’янава ў 5-м Усходнім гаспадарчым кангрэсе

04.10.2018 г.

Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр’янаў прымае ўдзел у 5-м Усходнім гаспадарчым кангрэсе, які адбываецца 3-4 кастрычніка 2018 г. у Беластоку.

З кіраўніцтвам Падляшскага ваявадства і горада Беластока, а таксама Беларускага грамадска-культурнага таварыства быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння, падрыхтоўкі да надыходзячых беларуска-польскіх мерапрыемстваў.

Пасол Беларусі таксама прыняў удзел у тэматычнай панельнай дыскусіі па тэматыцы беларуска-польскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці