:

Аб удзеле прадстаўнікоў беларускай туріндустрыі ў 25 міжнароднай выставе “TT Warsaw”

25.11.2017 г.

23-25 лістапада 2017 г. у цэнтры Варшавы ў Палацы культуры і навукі прайшла юбілейная 25-я турыстычная выстава «TT Warsaw», у якой удзельнічалі каля 500 экспанентаў з 50 краін свету.

При актыўным садзейнічанні Пасольства ў выставе приняла удзел шматлікая дэлегацыя прадстаўнікоў беларускай туріндустрыі: Дэпартамента па турызму Міністэрства спорта і турызма, Нацыянальнага агенства па турызму, каля 10 санаторыяў Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай абласцей, Рэспубліканскага саюза туріндустрыі (РСТІ), Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», турыстычных фірм Брэста, Віцебска, Гродна, Мінска, — разам каля 30 экспанентаў.

Турыстычны прадукт Беларусі быў предстаўлены на трох стэндах: Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а таксама на аб’яднаным стэндзе РСТІ і Мінскай вобласці.

У рамах выставы 24 і 25 лістапада праведзены дзве прэзентацыі турыстычнага патэнцыяла Беларусі, арганізаваныя, адпаведна, Нацыянальным агенствам па турызму Рэспублікі Беларусь і Гродзенскім аблвыканкамам, у якіх прынялі удзел запрошаныя Пасольствам і арганізатарамі прадстаўнікі польскіх турфірм, журналісты.

 

 

  

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці