:

Калядны вечар у Пасольстве

21.12.2015 г.

          18 снежня 201года у Варшаве ў Беларускай зале Пасольства адбыўся традыцыйны вечар з нагоды надыходзячых Каляд і Новага года. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік міністра замежных спраў Польшчы Конрад Паўлік, кіраўнікі шэрагу дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Польшчы, прадстаўнікі праваслаўнага духавенства, польскага бізнэсу, грамадскіх арганізацый, устаноў культуры, аб’яднанняў беларускай нацыянальнай меншасці, СМІ.

Падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры Польшчы: ордэнаў Францыска Скарыны – Аляксандру Баршчэўскаму, прафесару, літаратуразнаўцы, грамадскаму дзеячу, а таксама Віктару Шведу, паэту, перакладчыку, грамадскаму дзеячу.

 

Госці вечара азнаёміліся са спецыяльнай выставай, падрыхтаванай Дзяржаўным музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, юбілей якога ўнесены ў спіс памятных дат ЮНЭСКА на 2015 год.

Музычным упрыгожваннем вечара стала выступленне струннага квартэта Акадэміі музыкі Рэспублікі Беларусь, у выкананні якога прагучалі творы Агінскага, Манюшкі, іншых кампазітараў, у тым ліку сучасных беларускіх.

        Беларускі вечар у Пасольстве прайшоў у вельмі цёплай святочнай атмасферы. Госці вечара далі высокую ацэнку мерапрыемству, падкрэслілі важнасць арганізацыі падобных сустрэч, якія спрыяюць развіццю міжкультурнага дыялогу, дабрасуседскіх беларуска-польскіх адносін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці