:

Аб Фестывалі беларускай песні ў Беластоку

02.03.2019 г.

1 сакавіка 2019 г. у Беластоку адбыўся гала-канцэрт ХХVI агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня 2019”.

Мерапрыемства было традыцыйна арганізавана Беларускім грамадска-культурным таварыствам пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы, Міністэрства ўнутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы, Упраўлення Маршалка Падляшскага ваяводства, Таварыства супрацоўніцтва “Польшча-Усход”.

У якасці ганаровага госця фестывалю быў запрошаны Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь, які з вялікім поспехам выступіў на галоўнай сцэне Падляшскай оперы і філармоніі.

У мерапрыемстве ўзяў удзел Пасол Беларусі ў Польшчы А.К. Авяр’янаў, Генеральны консул Беларусі ў Беластоку Ф.Г. Фёдарава, дыпламаты Пасольства Беларусі ў Польшчы і Генеральнага консульства ў Беластоку.

Сярод гасцей фінальнага этапу Фестывалю былі прадстаўнікі кіраўніцтва дзяржаўных устаноў ваяводства, праваслаўнай Беластоцка-Гданьскай епархіі, дзелавых і культурных колаў, сродкаў інфармацыі, жыхары ваяводства з розных куткоў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці