:

Аб польска-беларускім бізнес-форуме

25.10.2018 г.

24 кастрычніка 2018 г. пры садзейнічанні Пасольства на базе Міністэрства прадпрымальніцтва і тэхналогій Рэспублікі Польшча адбыўся польска-беларускі бізнес-форум.

Галоўнымі арганізатарамі выступілі: з беларускага боку – Беларуская гандлёва-прамысловая палата, з польскага боку — Нацыянальная эканамічная палата Польшчы.

Дэлегацыю прадпрымальнікаў з Беларусі узначаліў Старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч. У форуме прыняў удзел таксама Пасол Беларусі Аляксандр Авяр'янаў.

У рамках бізнес-форума быў падпісаны шэраг сумесных дакументаў, а таксама адбыліся дзелавыя перамовы прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з улікам пераваг інвестыцыйнага клімату і спрыяльных умоў вядзення бізнесу ў свабодных эканамічных зонах Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці