:

Аб візіце дэлегацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

31.05.2018 г.

28-30 мая 2018 г. адбыўся візіт у Польшчу дэлегацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Леанідам Анфімавым. У мерапрыемствах у рамках візіту прыняў удзел Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў.

Прайшлі перамовы з кіраўніцтвам Вышейшай кантрольнай палаты Польшчы, падпісана абноўленае Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж вышэйшымі кантрольнымі органамі дзвюх краін. У ходзе сустрэчы дэлегацый ў цэнтральным офісе Дзяржаўных лясоў Рэспублікі Польшча вывучаны падыходы да арганізацыі лесагаспадарчай дзейнасці, разгледжаны пытанні ажыццяўлення кантролю ў гэтай сферы. Адбылося наведванне лясніцтва «Белавежа», дэлегатуры Вышейшай кантрольнай палаты ў г. Беластоку.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці