:

Аб заключным мерапрыемстве XXIV курса Міжнароднай паслядыпломнай летняй школы “Нясвіжская Акадэмія”

31.05.2019 г.

31 мая 2019 г. Пасол Уладзімір Чушаў прыняў удзел у заключным мерапрыемстве XXIV курса Міжнароднай паслядыпломнай летняй школы “Нясвіжская Акадэмія”, якое адбылося ў Паляўнічым Палацы (Мыслевецкім) Каралеўскіх Лазенак у Варшаве.

У прывітальным слове да арганізатараў і удзельнікаў XXIV курса Пасол падкрэсліў, што “Нясвіжская Акадэмія” з’яўляецца прыкладам найбольш паспяховых праектаў у развіцці беларуска-польскіх культурных адносін і служыць захаванню еўрапейскай і сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны.

З прамовай да ўдзельнікаў звярнуліся таксама Барташ Скальдаўскі, дырэктар Нацыянальнага інстытута спадчыны Польшчы, установы, якая з’яўляецца галоўным арганізатарам праекта з польскага боку, Віктар Языковіч, намеснік рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ), Ірына Лапцёнак, дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці