Language

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Аб правядзенні міжведамасных беларуска-польскіх кансультацый па прававых пытаннях

06.10.2017

26 верасня адбыліся беларуска-польскія кансультацыі па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва ў прававой сферы паміж міністэрствамі юстыцыі і пракуратурамі дзвюх краін.

З беларускага Боку ў кансультацыях прынялі ўдзел прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Генеральнага пракурора А.Стукам, а таксама Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на чале з начальнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва А.Алёшыным.

Дэлегацыю Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Польшча ўзначаліў дырэктар Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і правоў чалавека К.Масла; у яе таксама ўвайшлі прадстаўнікі Рэспубліканскай прокуратуры Польши.

Падчас кансультацый у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь Бакі разгледзелі праект Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствамі юстыцыі дзвюх краін на 2018 – 2019 гады.

У ходзе кансультацый у Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь былі абмеркаваны пытанні, якія рэгулююцца Дагаворам памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб прававой дапамозе i прававых адносiнах па грамадзянскiх, сямейных, працоўных i крымiнальных справах ад 26 кастрычніка 1994 года: аказанне ўзаемнай прававой дапамогі па крымінальных справах, выдача асоб для прыцягнення да крымінальнай адказнасці або выканання прысудаў судоў, ажыццяўленне крымінальнага пераследу уласных грамадзян за злачынствы, учыненыя імі на тэрыторыі іншай дзяржаы.

Бакамі была падкрэслена важнасць правядзення падобных мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць умацаванню прафесійных кантактаў, развіццю супрацоўніцтва, ахове і абароне правоў грамадзян і юрыдычных асоб на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў.