:

Аб саміце ЦУЕ

06.06.2019 г.

4-6 чэрвеня 2019 г намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Б. Пірштук наведаў г. Варшаву для ўдзелу ў чацвёртай сустрэчы спікераў парламентаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Падчас мерапрыемства Б. Пірштук выступіў з паведамленнем, у якім прыцягнуў увагу прысутных да ініцыятывы кіраўніка беларускай дзяржавы аб запуску шырокага міжнароднага дыялогу, накіраванага на зніжэнне напружанасці і канфрантацыі ў міжнародных адносінах.

У ходзе мерапрыемства таксама прайшлі сустрэчы Б. Пірштука з Віцэ-маршалам Сейма Рэспублікі Польшчы Р. Цярлецкім і Віцэ-маршалам Сената Рэспублікі Польшчы М. Коц.

Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы пашырэння беларуска-польскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і актывізацыі беларуска-польскага дыялогу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці