:

Канферэнцыя «Польшча і Беларусь у сучаснай Еўропе»

20.06.2016 г.

16-17 чэрвеня 2016 г. у г.Варшаве на базе Варшаўскага універсітэта прайшла Другая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Польшча і Беларусь у сучаснай Еўропе».



Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Інстытут эўрапеістыкі факультэта журналістыкі і палітычных навук Варшаўскага універсітэта, таварыства супрацоўніцтва «Польшча-Усход», Польска-Беларуская гандлёва-прамысловая палата пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.



Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства выступілі Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў, былы Віцэ-прэм'ер, Міністр эканомікі Польшчы Януш Пехаціньскі, сустаршыня Польска-Беларускай парламенцкай групы Адам Андрушкевіч, віцэ-старшыня Камісіі па міжнародных справах Сейма Польшчы Роберт Тышкевіч, старшыня Камісіі па міжнародных справах сената Польшчы Марэк Роцкі, старшыня таварыства супрацоўніцтва «Польшча-Усход» Юзэф Брыль, старшыня Польска-Беларускай ГПП Казімеж Здуноўскі, прадстаўнікі Варшаўскага універсітэта, Мінразвіцця і МЗС Польшчы.



Першы дзень мерапрыемства быў прысвечаны пытанням гандлёва-эканамічнай кааперацыі паміж беларускімі і польскімі прадпрымальнікамі, асаблівасцям вядзення бізнесу і інвеставання на тэрыторыі Беларусі.



У цэнтры ўвагі падчас другога дня канферэнцыі была тэматыка палітычнага, грамадскага і гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы.



З беларускага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел навукоўцы і эксперты з Беларускага дзяржаўнага універсітэта Аляксей Данільчанка, Вадзім Гігін, Андрэй Русаковіч, а таксама намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ігар Марзалюк, прадстаўнікі дзелавых колаў, у тым ліку дэлегацыя з Гродзенскай вобласці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці