:

Аб выставе «Meble Polska – 2019»

12.03.2019 г.

У рамках найбуйнейшай у рэгіёне мэблевай выставы «Meble Polska – 2019» у Познані (12-15 сакавіка 2019 года) пачаў працу калектыўны стэнд беларускіх вытворцаў мэблі (павільён 3А, стэнд 38). Экспазіцыя арганізавана пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Польшчы Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн пры Міністерстве замежных спраў Беларусі.

На стэндзе агульнай плошчай 60 кв. метраў прэзентуюць сваю прадукцыю кампаніі ААТ Слоніммэбля (вытворца мэблі з экалагічна чыстай хвоі і мэблі прэміум-класа з каштоўных парод драўніны) і іншыя прадпрыемствы.

Асобнымі стэндамі на выставе прадстаўлены таксама група кампаній «ЗОВ» (павільён 7, стэнд 14 – вытворца кухоннай мэблі і ДСП), АТТ «Івацэвічыдрэў» (павільён 3, стэнд 18В – вытворца мэблі з экалагічнай ДСП ўласнай вытворчасці), а таксама АТТ «Славянская сталіца» (павільён 7, стэнд 8 – вытворца дзіцячай мэблі).

Прадпрыемствы таксама прадаюць дошкі, бэлькі, паддоны і іншыя вырабы з дрэва.

12 сакавіка стэнды беларускіх прадпрыемстваў наведаў прадстаўнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Польшчы.

 Запрашаем усіх зацікаўленых наведаць экспазіцыю беларускіх прадпрыемстваў  і дзелавых перамоў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці