:

Аб сустрэчы Пасла з намеснікам міністра Б. Ціхоцкім

30.05.2017 г.

30 мая 2017 г. Пасол А. Авяр'янаў быў запрошаны ў МЗС Польшчы на сустрэчу з нядаўна прызначаным на пасаду намеснікам Міністра замежных спраў Барташам Ціхоцкім.

Пад час сустрэчы былі абмеркаваны агульныя пытанні ўзаемадзеяння нашых краін. Б. Ціхоцкі адзначыў, што Польшча разглядае Беларусь у якасці важнага партнёра і суседа. З агульнага блока пытанняў вылучыў тэматыку супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і нацменшасцяў.

Новы намеснік міністра паведаміў аб сваёй гатоўнасці садзейнічаць актывізацыі работы Міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, яе рабочых груп і іншых інструментаў, а таксама да працягу рабочых кантактаў з беларускай дыпмісіяй у Варшаве.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці