:

Турыстычная выстава ў Варшаве

27.11.2018 г.

24-26 лістапада 2018 г. у Варшаве адбылася 26-я турыстычная выстава «Tour and Travel Warsaw».
Выставу адкрылі Міністр спорту и турызму Польшчы В.Банька і Пасол Італіі ў Польшчы А.Амаці (Італія была краінай-партнерам выставы).
У выставе удзельнічалі каля 450 экспанентаў з 50 краін свету. У яе рамках прайшоў шэраг семінараў, прэзентацый, канферэнцый.
Пры садзейнічанні Пасольства ў выставе прынялі удзел прадстаўнікі беларускай турыстычнай індустрыі: Дэпартамента по турызму Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага агенства па турызму, упраўленнняў спорту і турызму Брэсцскага і Гродзенскага аблвыканкамаў, Рэспубліканскага саюза туріндустрыі (РСТІ), Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», ААТ «Брэстаграздраўніца», санаторыяў («Ружанскі», «Надзея» і іншых), турыстычных фірм Беларусі («Віаполь», «Доктар Ганна», «Заходні тракт», «Сезон адпачынку», «Студыя адпачынку» і іншых), якія прадставілі магчымасці экскурсійнага, аздараўленчага і медыцынскага турызма ў Рэспубліцы Беларусь.
Турыстычны прадукт Беларусі быў прадстаўлены на трох стэндах: Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а таксама стэндзе РСТІ.
У рамках выстаўкі 24 лістапада праведзена прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Беларусі, арганізаваная Нацыянальным агенствам па турызму. Прадстаўлена інфармацыя аб турыстычных магчымасцях Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», праграмы і прапановы некалькіх турыстычных фірм. Праанансавана правядзенне ў Мінску ў 2019 годзе II Еўрапейскіх гульняў і меры па спрашчэнню парадку ўезду, прынятыя ў сувязі з гэтым. У прэзентацыі прынялі удзел каля 100 запрошаных Пасольствам і арганізатарамі прадстаўнікоў польскіх турфірм, журналістаў.
У рамках выставы прайшлі сустрэчы і дзелавыя перагаворы прадстаўнікоў Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнага агенства па турызму Рэспублікі Беларусь з польскімі партнерамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці