:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А. Авяр’янава з кіраўніцтвам Польскай нацыянальнай гаспадарчай палаты

17.01.2019 г.

15 студзеня адбылася традыцыйная сустрэча Пасла Беларусі ў Польшчы Аляксандра Авяр’янава з кіраўніцтвам Польскай нацыянальнай гаспадарчай палаты – старшыней Анджэем Арэндарскім і дырэктарам Бюро міжнароднага супрацоўніцтва Ежы Дрожджам. Былі падсумаваны вынікі 2018 года ў эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін. Аднатаваны ўзрост гандлёвага абароту тавараў (2,3 млдр. долараў ЗША згодна с беларускай статыстыкай па выніках 11 месяцаў 2018 года) і паслуг (377,3 млн. долараў ЗША згодна с беларускай статыстыкай па выніках 10 месяцаў 2018 года), а таксама ўзрост інвестыцыйнага супрацоўніцтва (па выніках 9 месяцаў Польшча захавала 5 месца сярод замежных інвестараў у Беларусі з вынікам 342,1 млн. долараў ЗША). Адзначаны шэраг буйных двухбаковых мерапрыемстваў, у тым ліку праведзены Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Польскай нацыянальнай гаспадарчай палатай бізнес-форум 24 кастрычніка 2018 года. Бакі таксама абмеркавалі планы на 2019 год.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці