:

Аб вайсковым пахаванні

01.11.2017 г.

31 кастрычніка 2017 г. беларускія дыпламаты правялі мерапрыемства па ўборцы тэрыторыі ўчастка воінскага пахавання савецкіх воінаў Першага Беларускага Фронту, якія загінулі ў баях за вызваленне Варшавы восенню 1944 года.

На ўчастку на гарадскіх могілках Варшавы, дзе ў 13 брацкіх і 28 індывідуальных магілах пахавана 279 савецкіх салдат і афіцэраў, прыбралі смецце, лісце і галінкі, подмялі дарожкі, ачысцілі надмагільныя таблічкі. Шэфства над пахаваннем Пасольствам вядзецца з 2015 года.

У ходзе мерапрыемства на тэрыторыю воінскага пахавання заходзілі варшавяне, прыносілі і запальвалі свечкі ў памяць аб савецкіх салдатах, якія загінулі ў баях за вызваленне Варшавы.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці