:

Аб прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Беларусі

17.02.2020 г.

17 лютага 2020 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча адбылася прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Беларусі, арганізаваная Пасольствам сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме Беларусі.

У мерапрыемстве прыняў удзел Пасол Беларусі ў Польшчы У. Чушаў.

Больш за дзесяць турыстычных кампаній і санаторыяў прадставілі спецыяльна распрацаваныя для польскіх грамадзян праграмы тураў, а таксама праінфармавалі аб турыстычных магчымасцях Беларусі.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі каля трыццаці польскіх турыстычных фірмаў, а таксама СМІ.

Польскія госці адзначылі вялікі патэнцыял для развіцця турыстычнай галіны ў Беларусі і выказалі зацікаўленасць у супрацоўніцтве.

Беларуская дэлегацыя правядзе прэзентацыі ў г. Гданьск (18 лютага), г. Шчэцін (19 лютага), г. Познань (20 лютага), г. Вроцлаў (21 лютага), г. Люблін (22 лютага).

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці