:

Выстава М.Шагала ў Валбжыху

02.11.2015 г.

 

29 кастрычніка 2015 г. ва ўстанове культуры «Замак Ксёнж» у Валбжыху адбылося адкрыццё выставы арыгінальных графічных прац Марка Шагала «Ад рая да апакаліпсіса», падрыхтаванай Музеем М.Шагала ў Віцебску.

 

Выстава была арганізавана пад патранатам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Польшчы і таварыства супрацоўніцва «Польшча-Усход».

Удзел у адкрыцці выставы прынялі Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр’янаў, дырэктар Музея М.Шагала ў Віцебску Ірына Воранава, прэзідэнт Валбжыха Раман Шэлемей, кіраўнікі шэрагу цэнтральных і рэгіянальных польскіх устаноў культуры, грамадскіх аб’яднанняў, СМІ.  

 

 

Да ўвагі польскіх гледачоў былі прадстаўлены 65 графічных прац Марка Шагала на біблейскую тэму: два цыклы каляровых літаграфій, якія выкананы ў 1956 і 1960 гг. для французскага часопіса «Verve», серыя каляровых літаграфій «12 каленаў Ізраіля» (1964 г.) па тэматыцы вітражоў сінагогі Медыцынскага цэнтра Хадаса ў Ерусаліме, афорты 1931-1939 гг. і 1978-1981 гг.

 

           Выстава ў «Замкe Ксёнж»  – адным з найбуйнейшых замкаў Еўропы – будзе працаваць для наведвальнікаў да канца студзеня 2016 г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці