:

Аб парламенцкiм вiзiце

01.07.2019 г.

29-30 чэрвеня 2019 года член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы, кіраўнік рабочай групы па супрацоўніцтве з Парламентам Польшчы Качына Л.І. прыняў удзел у мерапрыемствах з нагоды 450-годдзя Люблінскай уніі ў Польшчы.

Качына Л.І. выступіў з паведамленнем, у якім прыцягнуў увагу прысутных да важнасцi працягу экспертнага дыялогу аб гістарычнай ролі Люблінскай уніі для народаў Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны.

Адбылaся сустрэча Качыны Л.І. з Віцэ-маршалам Сэйма Польшчы Р.Тэрлецкiм, а таксама гутарка з Маршалам Сената Польшчы С.Карчэўскiм, падчас якiх былі абмеркаваны пытанні бягучага і перспектыўнага міжпарламенцкага дыялогу.

Прайшлі двухбаковыя сустрэчы Качыны Л.І. з прадстаўнікамі дэлегацый Літвы, Латвіі, Эстоніі, Малдовы, Чэхіі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці